Кастрычніцкі раён. Правілы бяспекі з дастаўкай

04.09.2026

Кастрычніцкія ратавальнікі зазірнулі ў госці да выхаванцаў дзіцячага сада №131, каб нагадаць правілы бяспекі і пазнаёміць з пажарнай тэхнікай.

Разам з інспектарам малыя паўтарылі нумары службы выратавання «101» і «112», правілы паводзін у выпадку ўзнікнення пажару і дзеяння пры іншых надзвычайных сітуацыях, вызначылі небяспечныя месцы і прадметы ў кватэры і даведаліся з чым можна гуляць, а з чым не варта.

Але цэнтрам увагі малышоў стала сапраўдная пажарная машына. Дзеці пазнаёміліся з абсталяваннем спецыяльнага аўтамабіля, даведаліся якія інструменты для якіх выратавальных работ прызначаны, змаглі не толькі пакратаць, але і прымяраць баявое адзенне і каску ратавальніка.

Далей малыя змаглі ўявіць сябе трошачкі ратавальнікамі і патушыць выдуманы пажар пры дапамозе ствала высокага ціску, і, вядома ж, спытаць аб усім на свеце сапраўднага пажарнага.

Мерапрыемства падарыла малым і дарослым не толькі карысныя веды, але і яркія эмоцыі і зарад энергіі.

поделиться в: