Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі раённай арганізацыі ратавання на водах прадаўжаюць праводзіць сумесныя рэйды ў месцах адпачынку гараджан.
З мэтай навучання насельніцтва правілам бяспечных паводзін, а таксама выключэння знаходжання паблізу вадаёма малалетніх дзяцей ратавальнікі пастаянна праводзяць сумесныя прафілактычныя мерапрыемствы ля вадасховішча парка «Курасоўшчына».
Прадстаўнікі наглядных органаў расказваюць адпачывальнікам аб правілах паводзін у парку, нагадваюць аб строгім выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні мангалаў, аб забароне знаходжання дзяцей у вадасховішчаў без нагляду бацькоў, а таксама папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні.
У канцы гутаркі грамадзяне атрымліваюць карысныя напамінкі па бяспецы.
